29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захварэлым «пнеўманіяй» у Гомелі перасталі рабіць тэсты на COVID-19

4
Захварэлым «пнеўманіяй» у Гомелі перасталі рабіць тэсты на COVID-19

Чаму?

Захварэлым «пнеўманіяй» і кантактам першага ўзроўню ў Гомелі перасталі рабіць тэсты на Covid-19. Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста!» напісалі некалькі жыхароў горада.

«У Гомелі кантактам першага ўзроўню перасталі рабіць тэсты, - кажа адзін з чытачоў. - Учора прыязджалі да мяне, тэст не рабілі, толькі далі падпісаць дакумент пра самаізаляцыю, сёння прыязджалі да дзіцяці. Таксама прыязджалі да знаёмых, таксама тэст не рабілі.

У мінулую пятніцу знаёмым яшчэ рабілі, пры гэтым вынікі з'явіліся вельмі хутка, за 3-4 дні. Аказваецца, тэстаў не стае і ў шпіталях Гомеля».

«Гомель. Жонка ляжыць у шпіталі з пнеўманіяй, - піша іншы жыхар Гомеля. - Яе суседку не могуць выпісаць або прызначыць іншае лячэнне, бо не могуць узяць тэст. Іх проста няма. Робяць вельмі рэдка і толькі тым, хто паступае, і тое ўпрытык».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках