20 красавiка 2024, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі масава падпісваюцца за Ціханоўскую у Берасці

1
Людзі масава падпісваюцца за Ціханоўскую у Берасці

Легальныя пікеты збіраюць сёння чэргі ў многіх гарадах Беларусі.

Пікет у падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх праходзіць сёння і ў Берасці, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!». Людзі масава падпісваюцца за народнага блогера і кандыдата пратэсту.

29 траўня ў Горадні на пікеце збору подпісаў у падтрымку кандыдаткі пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Горадні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага - прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца па ўсёй краіне ў яго падтрымку.

Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць меры сацыяльнай дыстанцыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках