25 красавiка 2024, Чацвер, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ў паніцы: МУС распачало крымінальную справу пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага

54
Улады ў паніцы: МУС распачало крымінальную справу пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага

Незалежныя СМІ адзначаюць, што ўвечары 29 траўня супраць народнага блогера была здзейсненая правакацыя.

МУС пракаментавала затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага ў Горадні, паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале ведамства.

«29 траўня ў Горадні на плошчы Савецкай былі затрыманы асобы, у тым ліку раней судзімыя, неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, якія «ўжылі гвалт» у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай «перашкодзіць іх законнай дзейнасці». Сярод затрыманых гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі. Следчымі распачатая крымінальная справа за «гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». Дваім міліцыянтам нанесеныя цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны цяпер шпіталізаваныя», - напісана ў паведамленні.

Нагадаем, блогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў ІЧУ РАУС Кастрычніцкага раёна Горадні. Разам з ім знаходзіцца Дзмітрый Фурманаў. Таксама затрыманыя Яўген Разнічэнка і Мікалай Салянік. Усяго дзесяць чалавек.

Святлана Ціханоўская паведаміла, што так як уначы ў гарадзенскіх РАУС, куды яна звярталася, ёй не далі інфармацыю пра мужа, яна падала ў Першамайскі РУУС Менска заяву аб яго знікненні.

Нагадаем, учора, 29 траўня, у Горадні ў час пікету збору подпісаў затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзевяць чалавек. Ціханоўскі ішоў сярод людзей, калі яго за рукаў стала хапаць жанчына з крыкамі: «Сяргей, пачакайце». Незалежныя СМІ адзначаюць, што ўвечары 29 траўня супраць народнага блогера была ўчыненая правакацыя.

Тут жа на плошчы з'явіліся два міліцыянты, адзін з іх прадставіўся ўчастковым інспектарам. Жанчына, што кідалася на Ціханоўскага, стала скардзіцца, што той адмовіўся адказваць на яе пытанні. Міліцыянты спрабавалі затрымаць Ціханоўскага, натоўп стаў адціскаць блогера ад іх. У нейкі момант адзін з праваахоўнікаў аказаўся на асфальце. Тут жа пачуліся міліцэйскія свісткі. Людзі сталі раіць: «Сяргей, сыходзь», але Ціханоўскі спакойна адказваў, што нічога не парушае.

Тут жа на плошчы з’явіліся амапаўцы, якія і затрымалі блогера. Затрыманых адвялі ў мікрааўтобус. Некаторыя з затрыманых знаходзяцца ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках