Відэафакт: Маладэчна ставіць подпісы за перамены
2- 30.05.2020, 15:44
- 32,947
Яшчэ адзін горад падтрымаў Сяргея Ціханоўскага.
У Маладэчне таксама праходзіць легальны пікет збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, паведамляе Telegram-канал «Баста!».
Людзі масава падпісваюцца за народнага блогера і кандыдатку пратэсту.
29 траўня ў Горадні на пікеце збору подпісаў у падтрымку кандыдаткі пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.
Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Горадні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага - прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца па ўсёй краіне ў яго падтрымку.
Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.
Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць меры сацыяльнай дыстанцыі.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.