25 красавiка 2024, Чацвер, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі здаюць нервы ад пікетаў у падтрымку Ціханоўскага

14
У Лукашэнкі здаюць нервы ад пікетаў у падтрымку Ціханоўскага
Фото: «Радыё Свабода»

Каранавірус і бяздзейнасць улад сталі апошнімі кроплямі ў чашу цярпення беларусаў.

Рэжыму, сапраўды, прыходзіць канец. У Лукашэнкі, што разгубіў усю падтрымку, здалі нервы ад пікетаў у падтрымку Сяргея Ціханоўскага. Новае відэа на Yotube-канале «Обратный отсчет».

«У Лукашэнкі, што разгубіў усю падтрымку, здалі нервы ад пікетаў у падтрымку Сяргея Ціханоўскі, - кажа аўтарка відэа. - Я б таксама на месцы дыктатара баялася б тысяч людзей, якія прыйшлі на перадвыбарчыя мітынгі ў Менску, Магілёве і Гомелі. І з кожным днём, з кожным новым горадам іх станавілася ўсё больш.

Відаць ва ўзурпатара зусім сон страчаны, таму што гэта ўпершыню ў Беларусі на законным пікеце затрымалі кіраўніка выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты.

Дарэчы, Лукашэнка падрабязна апісаў, як пройдзе затрыманне за пару гадзін да таго, як яно адбылося, на сустрэчы з работнікамі МАЗа. Супадзенне?

Рэжыму сапраўды прыходзіць канец. Каранавірус і бяздзейнасць улад сталі апошнімі кроплямі, якія перапоўнілі чашу цярпення народа. Чыноўнікі і сілавікі зліваюць інфармацыю пра злачынствы уладаў, сабатуюць незаконныя загады».

29 траўня ў Горадні на пікеце ў зборы подпісаў у падтрымку кандыдаткі пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Горадні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага - прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца па ўсёй краіне ў яго падтрымку.

Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць меры сацыяльнай дыстанцыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках