16 красавiка 2024, aўторак, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Чарга па свабоду ў Воршы

4
Відэафакт: Чарга па свабоду ў Воршы

Яшчэ адзін горад выказаў падтрымку блогеру Ціханоўскаму.

Вядомы блогер і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Казлоў (Шэры Кот) вядзе анлайн-трансляцыю з Воршы, дзе людзі прыйшлі на легальны пікет збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

29 траўня ў Горадні на пікеце збору подпісаў у падтрымку кандыдаткі пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Горадні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага - прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца па ўсёй краіне ў яго падтрымку.

Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць меры сацыяльнай дыстанцыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках