25 красавiка 2024, Чацвер, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Успышка COVID-19 пад Берасцем: загадчыца крамы два тыдні ляжыць на ШВЛ

Успышка COVID-19 пад Берасцем: загадчыца крамы два тыдні ляжыць на ШВЛ

Тэсты на каранавірус беларусам з сельскай мясцовасці не робяць.

Успышка Covid-19 у вёсцы пад Берасцем. Шпіталізаваная сям'я з пяці чалавек, загадчыца крамы - на апараце ШВЛ, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Берасцейскі раён, аграгарадок Клейнікі, - піша чытач канала. - Сям'я з пяці чалавек - муж з жонкай, бабуля, дачка, зяць - у розных шпіталях Берасця. Яны жывуць усе ў розных месцах.

Першым у панядзелак шпіталізавалі мужчыну, да гэтага ўчастковы тэрапеўт яму паставіла і лячыла бранхіт.

Гэты ж тэрапеўт цягам двух тыдняў лячыла бранхіт ў загадчыцы мясцовым крамай, у выніку ўжо два тыдні яна на апараце ШВЛ. З гэтай жа крамы прадавец пару дзён ужо ў лякарні.

Тэсты нікому не робяць, нібыта абяцаюць, але пакуль не робяць».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках