23 красавiка 2024, aўторак, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Сёння а 12.00 легальныя пікеты пачнуцца ў Менску і ўсіх абласных цэнтрах

9
Павел Севярынец: Сёння а 12.00 легальныя пікеты пачнуцца ў Менску і ўсіх абласных цэнтрах
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Палітык заклікаў прыходзіць на пікеты і патрабаваць свабоды.

Адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец звярнуўся да суайчыннікаў у «Фэйсбуку»:

«Сябры! Правакацыя ў Гародні і затрыманне Сяргея Ціханоўскага - гэта спроба здушыць масавы мірны народны пратэст, які расце.

Але абураныя людзі прадоўжаць выходзіць на законныя пікеты «Краіны для жыцця», каб выказаць падтрымку Сяргею і запатрабаваць ягонага вызвалення і свабоды для ўсіх палітвязняў.

У нядзелю, 31 траўня, вялікія легальныя пікеты пройдуць а 12.00 ва ўсіх абласных цэнтрах!

Захады бяспекі - сацыяльная дыстанцыя і маскі.

Свабоду Ціханоўскаму!

Жыве Беларусь!»

Расклад пікетаў на 31 траўня ў Менску

Менск - галоўны ўваход на Камароўскі рынак (вул. Харужай). 12:00

Расклад пікетаў на 31 траўня ў абласных цэнтрах

Берасце - плошча Леніна. 12:00

Віцебск - бізнэс-цэнтр «Марка Сіці» (вул. Леніна, 26А). 12:00

Гомель - універмаг «Гомель» (вул. Савецкая, 60). 12:00

Гародня - Савецкая плошча. 12:00

Магілёў - вул. Ленінская, 29. 12:00

Не забудзьцеся маскі, пашпарт і тапкі! Cтоп таракан!

Свабоду Сяргею Ціханоўскамуі іншым затрыманым!

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках