19 красавiка 2024, Пятніца, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Час старога дыктатара сышоў

16
Максім Вінярскі: Час старога дыктатара сышоў
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Сёння мы самі вызначаем, хто мы і што нам рабіць.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі распавёў прэс-службе кампаніі Святланы Ціханоўскай.

- Апошнім часам у паветры вісіць ужо не адчуванне змен, а адчуванне іх няўхільнасці, - заявіў ён. - Усё больш людзей прыходзяць да думкі: так жыць нельга. Нельга ўвесь час хлусіць: сабе, навакольным, суседзям. Нельга на хлусні і крывадушнасці будаваць жыццё краіны. Менавіта гэта адчуванне, што з нашай краінай усе «не так» штурхае нават зусім апалітычных людзей на нейкія крокі. Людзі разумеюць, што маўчаць больш нельга. Нельга адварочвацца ад беззаконня, што твораць на тваіх вачах.

29 траўня ўся краіна ўбачыла, як халуі дыктатара, прыкрываючыся правакацыяй, па-бандыцку напалі на вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Нервы дыктатара не вынеслі нават некалькіх дзён збору подпісаў. Усяго некалькі дзён, калі людзі свабодна сустракаліся для таго, каб слухаць праўду і казаць яе. Ён вельмі баіцца гэтай праўды. Баіцца таго, што ўсе вакол усведамляюць, якая малая ягоная зграя, які ён слабы, як загнаны. Баіцца народа, які кінуў сам-насам з эпідэміяй. У істэрыцы ён нават не заўважыў, як распавёў аб правакацыі супраць Сяргея за некалькі гадзін да таго, як яна адбылася.

Арыштам Ціханоўскага ён спрабуе паказаць, што ўсё яшчэ кантралюе сітуацыю. Але гэта даўно ўжо не так. Мы самі вызначаем, хто мы і што нам рабіць. Ягоны час сышоў. Гучна на ўвесь голас сказаць: Сёння я - Сяргей Ціханоўскі. Нас, такіх, вельмі шмат, мільёны грамадзян краіны. Узяцце закладнікаў Лукашэнку больш не дапаможа.

Расклад пікетаў на 31 траўня

Менск - галоўны ўваход на Камароўскі рынак (вул. Харужай). 12:00

Берасце - плошча Леніна. 12:00

Віцебск - бізнэс-цэнтр «Марка Сіці» (вул. Леніна, 26А). 12:00

Гомель - універмаг «Гомель» (вул. Савецкая, 60). 12:00

Гародня - Савецкая плошча. 12:00

Магілёў - вул. Ленінская, 29. 12:00

Не забудзьцеся маскі, пашпарт і тапкі! Cтоп таракан!

Свабоду Сяргею Ціханоўскаму і іншым затрыманым!

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках