29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Круткін: Уся краіна чакае вызвалення, рыхтуем тапкі і дыхлафос i iншае

5
Алесь Круткін: Уся краіна чакае вызвалення, рыхтуем тапкі і дыхлафос i iншае
АЛЕСЬ КРУТКІН

Блогер распавёў, чаму сёння трэба падтрымаць Сяргея Ціханоўскага і выходзіць на вуліцы

Перамены ў Беларусі блізка, засталося зусім ледзь-ледзь. Пра гэта заявіў у новым відэароліку на сваім канале ў YouTube папулярны блогер Алесь Круткін.

«Ужо зусім хутка мы развітаемся з Лукашэнкам, - кажа ён. - Паглядзіце, як змянілася Беларусь за апошнія паўгода. Тысячы людзей у чэргах на пікетах Сяргея Ціханоўскага, дзясяткі тысяч подпісаў за вылучэнне Віктара Бабарыкі. Велізарны рост аўдыторыі незалежных СМІ і тэлеграм-каналаў.

Перамены блізка, засталося зусім ледзь-ледзь.

Пакуль пакрыўджаны на ўвесь цывілізаваны свет шаленец, які выжыў з розуму і заражаў беларусаў каранавірусам, ягоны рэйтынг дасягнуў дна. Ён, як самы сапраўдны прусак, схаваўся пад плінтус у сарціры, ціхенька грызе печыва і плача. Малы не плач, неўзабаве твая ломка аб уладзе будзе вылечаная ў турэмнай камеры падчас пажыццёвага зняволення. Так-так, гэта адзіны варыянт сёмага тэрміну для цябе. Ён магчымы толькі ў турме.

Беларусы падтрымаюць кожнага, хто выйдзе супраць цябе. Банкіра Віктара Бабарыку, народнага блогера Сяргея Ціханоўскага. Каго заўгодна. Так, ты Саша ўсіх дастаў! Так моцна цябе ненавідзяць! Я калісьці казаў, што Лукашэнку падтрымліваюць адсоткаў 10 беларусаў. Ужо не. 1-2 адсоткі - гэта максімум, што ў яго засталося. Ад яго адвярнуліся ўсе. З яго смяюцца чыноўнікі, яго загады сабатуюць вертыкальшчыкі, ён - пустое месца.

Гэты лузер на ўсіх сумленных выбарах заняў бы апошняе месца. Нават на выбарах старасты якога-небудзь хутара. Нават ягоны ўлюбёны байцоўскі певень, ёсць такі ў калгаснага дыктатара на ягонай драздоўскай фазэндзе, узяў бы больш адсоткаў, чым яго вар'ят гаспадар.

Наступілі вызначальныя месяцы. Вызначальныя моманты апошняга года вайны. Года кахання, выратавання, свабоды і рэкордаў. У ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі запісаліся, запісаліся добраахвотна, рэкордныя 10 тысяч грамадзян. І гэты паспяховы топ-мэнэджар і мецэнат набраў усяго толькі за тры дні 50 тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Кажуць, што, даведаўшыся пра гэта, калгасны дыктатар зноў замкнуўся ў сваёй улюбёнай шафе і адтуль прапанаваў Бабарыка пасаду прэм'ер-міністра.

Сяргей Ціханоўскі - народны трыбун і лідар вуліцы. Сярожа, прывітанне і вялікі дзякуй за падтрымку, калі я зімой сядзеў 45 дзён арышту. Ціханоўскі 24 траўня сабраў самы вялікі ў гісторыі Беларусі пікет для збору подпісаў. Пяць тысяч чалавек ад плошчы Якуба Коласа да Камароўкі стаялі ў чарзе некалькі гадзін. Затым масавыя пікеты ў Слуцку, Баранавічах, Магілёве, Гомелі, Гародні і Берасці. Кожны дзень тысячы людзей прыходзяць, каб сказаць: сёмы тэрмін для Лукі і ягонай банды - толькі ў турме! Баста калгаснай дыктатуры! Стоп таракан!

Толькі пачаўся збор подпісаў - і ў Лукашэнкі здалі нервы. У пятніцу ў Гародні пасля правакацыі затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Уявіце, за тыдзень мы давялі Лукашэнку да істэрыкі. Што будзе далей? Гэта залежыць толькі ад нас. Трэба падтрымаць Сяргея Ціханоўскага і выходзіць на вуліцы.

Адзінае выратаванне для Сашкі-злодзея - гэта скрасці нашы галасы. Такі фінт ён праварочваў раней. Нам трэба будзе абараніць свае галасы. Цяпер вызначальны год, вызначальныя месяцы, вызначальныя дні для нашай краіны, для нашай Беларусі. Супраць злога духа ўжо ўсе: лекары, настаўнікі, вайскоўцы, пенсіянеры, студэнты, працоўныя, інжынеры, бізнэсоўцы, даяркі, трактарысты. Нават міліцыянты кажуць: Пара мяняць лысую гуму! Уся краіна чакае вызвалення: Ад Ашмянаў да Воршы. Ад Расонаў да Петрыкава. Рыхтуем тапкі і дыхлафос ды iншае. Стоп прусак!»

Расклад пікетаў на 31 траўня

Менск - галоўны ўваход на Камароўскі рынак (вул. Харужай). 12:00

Берасце - плошча Леніна. 12:00

Віцебск - бізнэс-цэнтр «Марка Сіці» (вул. Леніна, 26А). 12:00

Гомель - універмаг «Гомель» (вул. Савецкая, 60). 12:00

Гародня - Савецкая плошча. 12:00

Магілёў - вул. Ленінская, 29. 12:00

Не забудзьцеся маскі, пашпарт і тапкі! Cтоп таракан!

Свабоду Сяргею Ціханоўскамуі іншым затрыманым!

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках