20 красавiка 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малады бізнэсовец: Я ведаю, што ніхто не галасуе за Лукашэнку

8
Малады бізнэсовец: Я ведаю, што ніхто не галасуе за Лукашэнку

Беларусам сорамна ставіць подпісы за дыктатара.

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Маладзён на пікеце ў Менску распавёў, чаму прыйшоў выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

«Я ўжо тры ночы не магу спаць. Раней я быў апалітычным, але сёння прыйшоў на плошчу. Я бізнэсовец, жыву нядрэнна. Але сёння я прыйшоў, бо ў мяне ёсць дзіця трох гадоў. І я не хачу, каб маё дзіця выходзіла на вуліцы, а яго затрымлівалі сілавікі. Я абураны да глыбіні душы спектаклем у Гародні! Нейкая сумнеўная жанчына пышных формаў - гэта проста абсурд... Я ведаю, што ніхто не галасуе за Лукашэнку. У мяне ў знаёмай у банку стаіць стол для подпісаў за Лукашэнку - і ніхто не падыходзіць, усім сорамна.

Я юрыст па адукацыі, я 12 відэа паглядзеў. Я патрабую неадкладна вызваліць Ціханоўскага! Я буду сведкам за яго. Хлопцы з МУС, вы сур'ёзна? Я буду сведчыць супраць вас. Ува мне ёсць каўказскія карані - і я не супакоюся. Я начамі не сплю!».

Выступ мужчыны выклікаў авацыі.

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках