19 красавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарга на пікет у Менску расцягнулася на 2-3 кіламетры

2
Чарга на пікет у Менску расцягнулася на 2-3 кіламетры
ФОТА: NN.BY

Менчукі прадаўжаюць прыходзіць да Камароўскага рынку.

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Лідар Маладога фронту Дзяніс Урбановіч заявіў, што чарга ў Менску расцягнулася на 2-3 кіламетры.

«Цяпер самы адказны момант, вызначаецца лёс краіны, важна, што сёння выйшлі самыя звычайныя людзі. Ціханоўскі – сапраўдны народны чалавек, народны блогер. Большасці беларусаў гэта ўсё надакучыла, усе падтрымліваюць тых, хто сёння выйшаў», – заявіў актывіст.

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках