28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус не стрымаў эмоцый на пікеце Ціханоўскай

5
Беларус не стрымаў эмоцый на пікеце Ціханоўскай
ФОТА: NN.BY

Крык душы менчука.

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Малады мянчук не стрымаў слёзаў на пікеце:

«Мяне жыццё прымусіла працаваць за пару тысячаў кіламетраў адсюль, і мне гэта не падабаецца. Я не хачу сыну свайму казаць, што ён таксама павінен гэтак. Мяне палохае, што гэта становіцца нормай.

Калі б мне 15 гадоў таму сказалі, што я буду зарабляць так далёка ад дому, я абурыўся б. Бацькі, пасадзіце цяпер сваіх дзяцей на калені і скажыце ім, што яны не будуць так жыць, як мы. Усё трэба зрабіць, каб нашы дзеці не жылі так!

Я атрымаў вышэйшую адукацыю, сертыфікаты здаваў. Я вучыўся, я стараўся, а цяпер катаюся за 2000 кіламетраў. Я не хачу, каб мой сын так жыў».

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках