23 красавiка 2024, aўторак, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сядзеў дома на канапе, убачыў стрым у інтэрнэце і прыйшоў падтрымаць людзей»

2
«Сядзеў дома на канапе, убачыў стрым у інтэрнэце і прыйшоў падтрымаць людзей»
ФОТА: «НАША НІВА»

Выкладнік універсітэта выказаў незадаволенасць сістэмай у Беларусі.

Сёння легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Выкладнік дзяржаўнага ўніверсітэта выказаўся на пікеце ў Менску:

«Я сядзеў дома на канапе, убачыў стрым у інтэрнэце і прыйшоў падтрымаць людзей, якія незадаволеныя цяперашнім становішчам рэчаў і сістэмай дзяржаўных інстытутаў. Усё роўна, за якога кандыдата вы тут стаіце, галоўнае – мы незадаволеныя існай сістэмай і мы хочам яе памяняць.

Я незадаволены эканамічнай палітыкай, моладзевай і ў прынцыпе ўсёй. Я незадаволены тым, як працуе сістэма падзелу ўлады. Гэта ўсё трэба мяняць і выбудоўваць сістэму з нуля».

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках