16 красавiка 2024, aўторак, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Раней я была апалітычнай, цяпер ужо нельга заставацца ў баку»

«Раней я была апалітычнай, цяпер ужо нельга заставацца ў баку»
ФОТА: EURORADIO

Народнаму блогеру Ціханоўскаму атрымалася дастукацца да людзей.

На легальным пікеце для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Менску выказалася маладая дзяўчына:

«Гэта пратэст. Сяргей Ціханоўскі разварушыў наш мурашнік, гэты абавязак кожнага - прыйсці цяпер і паставіць подпіс за ягоную жонку. А тое, што адбылося ў Горадні - гэта нізка. Чаго баяцца? Нас шмат.

Раней я была апалітычнай, з разраду канапавых войскаў. Цяпер ужо нельга заставацца ў баку. Надакучыла адная асоба ва ўладзе. Павінна быць зменнасць улады. Патрэбны новы. Трэба разварушыць краіну. У мяне асабіста ўсё добра, але я гляджу шырэй, бачу, як жывуць людзі, заробак цяпер - ганьба».

Сайт Charter97.org працягвае весці онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках