29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Годзе карміць рэжым

16
Годзе карміць рэжым
ФОТA: Еўрапейская Беларусь

Палітык заклікаў да ўсенароднага эканамічнаму байкоту.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заклікаў жыхароў Віцебска, якія прыйшлі падтрымаць Святлану Ціханоўскую, да ўсенароднага страйку, паведамляе «Белсат».

На пікеце для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Віцебску Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, заклікаў беларусаў выходзіць на мітынгі супраць дзейнай улады, а таксама падтрымаць незаконна затрыманых актывістаў, у тым ліку і блогера Сяргея Ціханоўскага:

Сустаршыня БХД заклікаў людзей не баяцца і рыхтавацца да масавых мітынгаў, а таксама доўгага эканамічнаму байкоту:

«Мы можам не захоўваць грошы ў «Беларусбанку» і забіраць адтуль свае ўклады! Мы з вамі можам не запраўляцца на «Белнафтахіме»! Мы можам не купляць у «Еўраопце» і «Кароне» - гэта партманэты Лукашэнкі. Мы можам не купляць у «Табакерках». Эканамічны байкот рэжыму! Годзе карміць рэжым!»

Людзі адказалі воклічамі «Стоп прусак!» і «Жыве Беларусь!».

«Калі хтосьці можа проста прыйсці і паставіць подпіс - стаўце. Але гэтага мала. Калі хтосьці можа выказацца ў сацыяльных сетках - рабіце гэта. Але гэтага мала. Калі спатрэбіцца выходзіць на адзіны агульны пратэст, усім разам, па ўсёй Беларусі - выходзьце! Гэтага магчыма будзе дастаткова! Калі не - тады страйк і эканамічны байкот!» - заклікаў Павел Севярынец.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках