26 красавiка 2024, Пятніца, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пікеты ў Менску і Берасці выглядаюць з вышыні

2
Як пікеты ў Менску і Берасці выглядаюць з вышыні
Фотa: «Радыё Свабода»

Вялізныя чэргі з ахвотных паставіць подпіс за Ціханоўскую.

31 траўня беларусы ў розных гарадах краіны прыйшлі на легальныя пікеты для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Такая салідарнасць выкліканая затрыманнем кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы – ейнага мужа і папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага. Ціханоўскі і ягоныя прыхільнікі былі затрыманыя 29 траўня ў Гародні падчас легальнага пікету для збору подпісаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Пікеты праходзяць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, а таксама ў раённых цэнтрах - Рэчыцы, Маладзечне, Стоўбцах, Жодзіне, Жлобіне.

ФОТА: TUT.BY

На Камароўцы ў Менску, акрамя пікету Ціханоўскага. Чарга паставіць подпіс за незалежных прэтэндэнтаў дасягнула метро "Плошча Якуба Коласа", СК "Алімп", вуліц Кульман і Куйбышава.

У Берасці паставіць подпіс за вылучэнцаў можна было каля кінатэатра "Беларусь". Чарга з ахвочых расцягнулася на сотні метраў - як мінімум да ГЦ "Дзідас Персія".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках