20 красавiка 2024, Субота, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерка: Хочацца выправіць памылкі, якія нарабілі 26 гадоў таму, перад дзецьмі і ўнукамі

Пенсіянерка: Хочацца выправіць памылкі, якія нарабілі 26 гадоў таму, перад дзецьмі і ўнукамі
ФОТА: TUT.BY

Як у Берасці на пікеце Ціханоўскай пасталі шматгадзінныя чэргі.

Доўгія чэргі пасталі 31 траўня на вуліцы Савецкай у Берасці на пікетах для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты жонкі затрыманага гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага Святланы, піша tut.by.

Збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую стартаваў а 12.00 на пляцоўцы каля кінатэатра «Беларусь». У гэты ж час на цэнтральнай плошчы сабраліся супраціўнікі акумулятарнага завода.

ФОТА: TUT.BY

Каля гандлёвага цэнтра «Дыдас Персія» частка ўдзельнікаў акумулятарнага шэсця стала ў хвост чаргі, якая стаяла да пікету Ціханоўскай. На той момант даўжыня чаргі склала блізу 500 мэтраў. Цэнтральная алея пешаходнай Савецкай вуліцы была залюдненая. Чарга да пікетаў таксама выходзіла на вуліцу Будзёнага.

Пенсіянерка Людміла паведаміла, што наважыла падтрымаць Святлану Ціханоўскую дзеля ейнага мужа Сяргея.

- Здаецца, ён хоча лепшага жыцця для Беларусі.

ФОТА: TUT.BY

А берасцейка Людміла пакінула свой подпіс за Святлану Ціханоўскую на знак салідарнасці:

- Наважыла прыйсці сюды і выказаць сваю салідарнасць з Сяргеем Ціханоўскім, і паказаць, што ў нас не толькі адзін чалавек можа быць прэзідэнтам, але й іншыя. Я ўсё жыццё была прыхільніцай Лукашэнкі, але за ўвесь час ягонага кіравання нічога слушнага не ўбачыла. А цяпер наогул змрок. Людзі незадаволеныя. Хочацца выправіць свае памылкі, якія нарабілі 26 гадоў таму, перад сваімі дзецьмі і ўнукамі.

ФОТА: TUT.BY

Паводле слоў спн.Людмілы, для яе вялікая колькасць людзей на пікеце Ціханоўскай не стала сюрпрызам:

- У нас берасцейцы праз гэты акумулятарны завод вельмі актыўныя. Малайцы!

ФОТА: TUT.BY

Марыя з сям'ёй праехала з Бярозаўскага раёна блізу 100 кіламэтраў, каб падпісацца ў Берасці за ўсіх «кандыдатаў у кандыдаты», акрамя аднаго.

ФОТА: TUT.BY

- Мы ўсім кандыдатам даем шанец, акрамя аднаго. Больш за ўсё нам сімпатычная пара Ціханоўскі - Ціханоўская. Сяргей Ціханоўскі - гэта чалавек, які гаворыць голасам народа, і мы яго падтрымліваем. Немагчыма больш было трываць тое, што адбываецца. Нават тыя, хто ляжаў на канапах, цяпер устаюць. Людзі ахвочыя і за 100, і за 200 кіламэтраў ехаць, каб падтрымаць Ціханоўскага.

Збор подпісаў у Берасці працягваецца.

ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках