24 красавiка 2024, Серада, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы прыгожы гол у гісторыі Лігі чэмпіёнаў

8
Названы самы прыгожы гол у гісторыі Лігі чэмпіёнаў
ЗІДАН ЗАБІЎ «БАЕРУ» Ў 2002 ГОДЗЕ
ФОТА: REAL MADRID

Рэйтынг быў складзены французскімі журналістамі.

Аўтарытэтны спартыўны часопіс France Football апублікаваў топ-50 самых прыгожых галоў у сучаснай гісторыі Лігі чэмпіёнаў, піша zn.ua.

Рэйтынг узначаліў Зінедзін Зыдан і ягоны гол у браму «Баера». Француз у складзе мадрыдскага «Рэала» патрапіў у браму нямецкага клуба ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2002 года.

На другім месцы размясціўся мяч Маура Брэсана ў матчы «Фіярэнціна» - «Барселона» 1999 года, а тройку лідараў замкнуў гол Крышціяну Ранальду, забіты ў гульні чвэрцьфінала «Ювентус» - «Рэал» 2018 года.

Топ-10 рэйтынгу:

1. Зінедзін Зыдан, «Рэал» (забіў «Баер» у фінале ў 2002 годзе);

2. Маура Брэсан, «Фіярэнціна» (забіў «Барселоне» ў 1999 годзе);

3. Крышціяну Ранальду, «Рэал» (забіў «Ювентусу» ў 2018 годзе);

4. Дзеян Станкавіч, «Інтэр» (забіў «Шальке» ў 2011 годзе);

5. Філіп Мексес, «Мілан» (забіў «Андэрлехту» ў 2012 годзе);

6. Гарэт Бэйл, «Рэал» (забіў «Ліверпулю» ў 2018 годзе);

7. Майкл Эсьен, «Чэлсі» (забіў «Барселоне» ў 2009 годзе);

8. Марыё Манджукіч, «Ювентус» (забіў «Рэалу» ў 2017 годзе);

9. Раналдзіньё, «Барселона» (забіў «Чэлсі» ў 2005 годзе);

10. Аарон Рэмзі, «Арсенал» (забіў «Галатасараю» ў 2014 годзе).

Нагадаем, цяпер Ліга чэмпіёнаў прыпыненая праз пандэмію каранавіруса.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках