23 красавiка 2024, aўторак, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле амністыі на волю выйдуць яшчэ больш за дзве тысячы чалавек

4
Паводле амністыі на волю выйдуць яшчэ больш за дзве тысячы чалавек
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Таксама скарочаны тэрмін пакарання на год больш як шасці тысячам асуджаных.

Паводле амністыі да 9 траўня ад крымінальнай адказнасці вызваляць больш за 5 000 асуджаных. Пра гэта піша onliner, спасылаючыся на чальца Пастаяннай камісіі ў нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Марыну Лянчэўскую. Таксама, паводле ейных слоў, скарочаны тэрмін пакарання на 1 год больш як 6 тысячам асуджаных.

З месцаў пазбаўлення волі, паводле звестак, выйдзе больш за 2 тысячы чалавек.

Марына Лянчэўская распавяла пра адрозненні цяперашняга закона аб амністыі ад таго, што прымаўся ў 2019 годзе: «Пад амністыю трапляюць непаўналетнія, якія ўчынілі злачынства паводле ч. 4 і ч. 5 арт. 328 («Незаконнае абарот наркотыкаў»), а таксама асуджаныя за карупцыйныя злачынствы - безумоўна, толькі пры кампенсацыі шкоды».

Традыцыйна пад амністыю трапляюць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, людзі з анкалагічнымі захворваннямі, ВІЧ-інфікаваныя і гэтак далей.

Тэрмін выканання закона - шэсць месяцаў (для папярэдняй амністыі ён быў дзевяць месяцаў).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках