29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская медсястра: Зусім маладыя сталі паміраць

21
Беларуская медсястра: Зусім маладыя сталі паміраць
иллюстрационное фото kp.by

Людзі «згараюць» за пару дзён праз бязладнасць улады.

Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу» публікуе ліст беларускай медсястры, якая працуе з заражанымі каранавірусам пацыентамі:

- Добры дзень. Хацела б падзяліцца сумнай гісторыяй. Я працую медыцынскай сястрой ва УЗ «МАСТД» (Менскі абласны супрацьтуберкулёзны даспансер - заўвага). У нас надта шмат пацыентаў з Covid, якія ляжаць па суседстве з «чыстымі» пацыентамі. Працы шмат, але цяпер ва ўсіх так. Цяпер да гісторыі.

У суботу была шпіталізаваная санітарка з майго аддзялення ў Салігорскую ЦРБ. З пятніцы ў яе трымалася тэмпература пад 40°. У нядзелю яна трапіла ў рэанімацыю. Тысячы спробаў нашага кіраўніцтва высветліць хоць штосьці асаблівага плёну не мелі. Пасля гэтага туды патэлефанавала наша галоўная лекарка і ёй адказалі: «Крытычны стан». Сёння а 12:30 санітарка памерла.

Мазкі на СOVID-19 былі ўзятыя ў суботу пры паступленні, вынікаў няма (ды і наўрад ці паставяць у заключэнні, нават калі станоўчы вынік). Ёй было 45 гадоў. Гэта проста жахліва.

Другая санітарка з майго аддзялення шпіталізавана ў маё аддзяленне. Стан здавальняючы, але яна ляжыць на кіслародзе. І вось да чаго гэта ўсё нас прывядзе? Нават падумаць страшна. А вусаты будзе далей уводзіць людзям у вушы, што ў нас усё «гэта выдатна». Я вельмі хачу, каб людзі ведалі і разумелі, што адбываецца насамрэч, і як чалавек можа згарэць за пару дзён праз бязладнасць кіраўніцтва дзяржавы. Усе ж цэняць толькі лекараў, а пра сярэдні і малодшы медперсанал ніхто не задумваецца»

А вы таксама заўважылі, што паводле афіцыйнай статыстыкі памірае 3-4 за дзень, але ў СМІ гісторый смерці пацыентаў з каранавірусам за дзень больш? І нават зусім маладыя сталі паміраць: 30, 36, 45 гадоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках