20 красавiка 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Слухай, нас пачалі забіваць. Беражы сябе»

17
«Слухай, нас пачалі забіваць. Беражы сябе»
ЛЮБОЎ ЛУНЁВА
ФОТА: БАЖ

Што расказваюць людзі, якія перажылі інфікаванне COVID-19.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша беларуская журналістка Любоў Лунёва:

- Людзі, якія вось толькі выйшлі з лякарні, дзе іх ратавалі ад каранавіруса, кажуць, што выпрабавалі наймацнейшы псіхалагічны стрэс. І не ад страху за сваё жыццё, а ад убачанага там...

Мая сяброўка сказала, што яны з мужам паехалі ў вёску, каб справіцца з такой праблемай і аднавіць перш за ўсё псіхіку.

Яна, верніца, кажа, што пабывала ў пекле. Я яе вельмі добра ведаю і ведаю, што яна не з тых, хто кідаецца такімі словамі.

Адзін мой стары прыяцель на маё прывітанне і пытанне: як здароўе пасля выпіскі, адказаў: «Слухай, ён забойца. Нас пачалі забіваць. Беражы сябе. Хавайся. Пальчаткі, маскі, антысептык гэта абавязкова. Пазбягай натоўпу. Прашу цябе»...

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках