18 красавiка 2024, Чацвер, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінскія навукоўцы стварылі новы матэрыял таўшчынёй у 1 атам

1
Фінскія навукоўцы стварылі новы матэрыял таўшчынёй у 1 атам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ён дапаможа ў стварэнні суперкампутараў.

Навукоўцы з універсітэта Аалта ў Фінляндыі ўпершыню змаглі стварыць і сфармаваць так званы 2D матэрыял таўшчынёй усяго ў 1 атам, піша сайт euro-pulse.ru.

У прыродзе такія матэрыялы не сустракаюцца, а самы вядомы са штучных 2D матэрыялаў - гэта графен, які складаецца з атамаў вугляроду. Фінскія навукоўцы працавалі з сульфідам малібдэна, з яго ім атрымалася стварыць матэрыял плошчай у 1 квадратны сантыметр.

2D матэрыялы такіх памераў ужо можна выкарыстоўваць у вытворчасці. Напрыклад, у мікрасхемах яны моцна павялічаць прадукцыйнасць дзякуючы звышвысокай праводнасці. Такія мікрасхемы могуць стаць асновай квантавых суперкампутараў. А ў оптавалакне 2D матэрыялы могуць значна павялічыць хуткасць перадачы звестак.

Незвычайныя ўласцівасці 2D матэрыялаў - напрыклад, звышправоднасць і аптычная праводнасць - праяўляюцца, калі накласці адзін пласт матэрыялу на іншы пад пэўным вуглом. Гэта і ўдалося зрабіць даследчыкам з універсітэта Аалта. Раней навукоўцам атрымоўвалася ствараць падобныя матэрыялы толькі вельмі маленькай плошчай - значна меншай, чым таўшчыня чалавечага воласа.

Даследнікі ўважаюць, што хоць да прамысловага прымянення матэрыял павінен прайсці яшчэ шмат выпрабаванняў, іх адкрыццё мае ўсе шанцы змяніць электроніку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках