19 красавiка 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Лукашэнка проста ў паніцы

18
Яўген Афнагель: Лукашэнка проста ў паніцы
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ
ФОТА: EURORADIO.FM

Цяпер усё залежыць ад нас.

«Цяпер сітуацыя ў Беларусі - складаная з аднаго боку і ўнікальная з другога. Мы бачым, што Лукашэнка проста ў паніцы», - заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель у каментары для «Радыё Рацыя».

«Ніколі не было такога, каб праз тыдзень пасля пачатку збору подпісаў кіраўнік выбарчага штаба кандыдата быў арыштаваны. Так што цяпер усё залежыць ад нас, ад салідарнасці. Мы можам дамагчыся вызвалення Сяргея Ціханоўскага, і, думаю, мы гэтага даможамся. Мы можам дамагчыся сыходу Лукашэнкі ў гэтым годзе, думаю, мы зможам дамагчыся і гэтага. Вельмі добра, што тысячы людзей ідуць ставіць подпісы за ўсіх кандыдатаў. Мы бачым, што ў грамадства ёсць адно патрабаванне - кожны, акрамя Лукашэнкі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках