19 красавiка 2024, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч - суддзі: Я ў вашым цырку ўдзельнічаць не буду

100
Мікалай Статкевіч - суддзі: Я ў вашым цырку ўдзельнічаць не буду
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Лідар беларускай апазіцыі незаконна арыштаваны на 15 дзён.

Жонка лідара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла ў «Фэйсбуку», што яго арыштавалі на 15 дзён.

Лідара беларускай апазіцыі асудзілі за ўдзел у легальным пікеце для збору подпісаў 24 траўня, які суддзя назвала «несанкцыянаванай акцыяй».

«Я ў вашым цырку ўдзельнічаць не буду. Надзелі нейкі халат і суддзёй сябе называеце.

І чаму вы сядзіце без маскі? Мужчына, які называе сябе маёрам! Надзеньце маску ці адыдзіце ад мяне», - заявіў Мікалай Статкевіч у судзе.

Аўдыё: «Народная Грамада»

«Мікалай просіць, каб вы не спыняліся», - перадае зварот лідара апазіцыі да беларусаў Марына Адамовіч.

Нагадаем, 31 траўня Мікалай Статкевіч быў прэвентыўна затрыманы міліцыяй перад легальнай акцыяй збору подпісаў у Менску.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках