25 красавiка 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя адчыніла межы для турыстаў з 29 краінаў

1
Балгарыя адчыніла межы для турыстаў з 29 краінаў

Ім не трэба будзе праходзіць 14-дзённы карантын.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на балгарскае выданне Vesti.

На тэрыторыю Рэспублікі Балгарыя праз усе памежныя пераходы могуць уехаць вандроўцы з Аўстрыі, Нідэрландаў, Нямеччыны, Польшчы, Грэцыі, Даніі, Румыніі, Эстоніі, Славакіі, Славеніі, Вугоршчыны, Фінляндыі, Кіпра, Францыі, Латвіі, Харватыі, Літвы, Чэхіі, Люксембурга, Ісландыі, Нарвегіі, Ліхтэнштэйна, Швэйцарыі, Сан-Марына, Андоры, Манака, Ватыкана, Сербіі і Паўночнай Македоніі.

У Міністэрстве турызму адзначылі, што спіс падпадае пад абнаўленне і дапаўненне ў залежнасці ад развіцця эпідэмічнай сітуацыі і пастановаў балгарскага ўрада.

Пастанова тычыцца прыездаў з названых вышэй краінаў людзей, якія з'яўляюцца грамадзянамі ЕЗ, краінаў Шэнгена, Вялікай Брытаніі, Рэспублікі Сербія і Рэспублікі Паўночная Македонія.

На мінулым тыдні Балгарыя зняла забарону на ўезд грамадзянаў з іншых краін ЕЗ, але ўвяла 14-дзённы карантын.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках