28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыка і шоўмэн Павел Сыраежкін: Усе хочуць пераменаў

2
Музыка і шоўмэн Павел Сыраежкін: Усе хочуць пераменаў
ФОТА: FACEBOOK/PAVEL SYROEZHKIN

Гэта аб'ядноўвае беларусаў зусім розных палітычных поглядаў, узроўню дастатку і адукацыі.

Вядомы беларускі музыка і шоўмэн Павел Сыраежкін у «Фэйсбуку» падтрымаў удзельнікаў пікетаў для збору подпісаў у падтрымку пераменаў у Беларусі:

Мне было 15, калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка. Цяпер мне ўжо пяты дзясятак пайшоў, а ён і цяпер там. Майму старэйшаму сыну сёлета будзе ўжо 20. Іншай ўлады ён папросту не бачыў. А хацеў бы. І ён не разумее, як такая сітуацыя магчымая ў еўрапейскай краіне цяпер. Але я не пра гэта. Можна, вядома, бясконца доўга прадаўжаць весці багемна-куртуазныя размовы ў модных менскіх гасцёўнях і бедаваць, што «Усё адно мы нічога не зменім, вы ж разумееце...». А можна праявіць трохі ўсвядомленасці, і грамадзянскай самасвядомасці. Гэта пытанне выбару кожнага. Сёння сустрэў вельмі шмат розных людзей, зусім розных палітычных поглядаў, узроўню дастатку, адукацыі. Але аб'ядноўвае іх адно - усе яны вельмі стаміліся. Усе хочуць пераменаў. Упэўнены, проста цяпер «сістэма» перажывае самы суровы стрэс-тэст. Я проста паставіў свой подпіс, зрабіў маленькі ўнёсак у агульную справу і назіраю. Гэта зусім нескладана, ды і надвор'е сёння добрае. Мне, праўда, ёсць чым рызыкаваць, паверце. Але яшчэ горш, мужчыну жыць без унутранага гонару і пачуцця ўласнай годнасці.

Усім міру!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках