19 красавiка 2024, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Карпатах у першы дзень лета выпаў снег

1
У Карпатах у першы дзень лета выпаў снег
ФОТА: ВАСІЛЬ ФІЦАК

Тэмпература паветра на гары Поп Іван Чарнагорскі 1 чэрвеня трымаецца на ўзроўні 0°С.

У Карпатах у першы дзень лета выпаў снег. Пра гэта 1 чэрвеня ў Facebook паведаміў выратавальнік Дзяржслужбы Украіны ў надзвычайных сітуацыях Васіль Фіцак.

«Поп Іван. Чарнагора. У першы дзень каляндарнага лета, думаў, будзе хаця б градус цяпла, але тэмпература 0°С і падае снег», - адзначыў выратавальнік.

Як паведамляе Чарнагорскі горны пошукава-выратавальны пост, бачнасць на гары абмежаваная - 50 м. Вецер паўночна-заходні 6 м/с.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках