25 красавiка 2024, Чацвер, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Успышка COVID-19 зафіксаваная ў Беразіно Менскай вобласці

Успышка COVID-19 зафіксаваная ў Беразіно Менскай вобласці
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ULADZ HRYDZIN RFE/RL

Радзільнае аддзяленне лякарні запоўненае пацыентамі з пнеўманіяй і каранавірусам.

Успышка Covid-19 у Беразіно Менскай вобласці. Выпадкі заражэння выяўленыя ў райпа, радзільнае аддзяленне лякарні запоўненае пацыентамі з пнеўманіяй і каранавірусам, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Новыя выпадкі Сovid-19 у Бярэзінскім райпа, - піша жыхар горада. - У аднаго чалавека Сovid-19 ужо пацверджаны, шмат хто з лістком непрацаздольнасці. Ніякіх захадаў абсалютна не ўжываецца.

У Бярэзінскай цэнтральнай раённай лякарні ўсе радзільнае аддзяленне аддадзенае пад каранавірусных пацыентаў.

У горадзе наогул няма ніякай інфармацыі пра тое, колькі хворых і ў якіх арганізацыях ёсць. Ніхто ніякіх захадаў не ўжывае».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках