20 красавiка 2024, Субота, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нарыльску ўведзены рэжым НС праз разліў нафтапрадуктаў

6
У Нарыльску ўведзены рэжым НС праз разліў нафтапрадуктаў
ФОТА: МНС РАСІІ

Шкода можа вылічацца дзясяткамі мільярдаў.

Рэжым НС міжмуніцыпальнага ўзроўню ўведзены ў Нарыльску і на Таймыры праз значны разліў нафтапрадуктаў на Нарыльскім ЦЭЦ-3. Пра гэта ў панядзелак паведаміў віцэ-прэм'ер урада Краснаярскага краю Анатоль Цыкалаў.

Блізу 20 тысяч тон дызельнага паліва вылілася з рэзервуараў «Нарыльска-Таймырскай энэргетычнай кампаніі» ўдзень 29 траўня. У месца разліву заехаў аўтамабіль, што справакавала ўзгаранне, паведамляе finanz.ru.

Прычынай інцыдэнту, імаверна, стала трухлявасць сховішчаў. Рэзервуар атрымаў пашкоджанні праз прасяданне апор, якія праслужылі больш за 30 гадоў, паведамілі ТАСС у прэс-службе запалярнага філіяла кампаніі «Нарнікеля».

Гаручае ўжо трапіла ў вадаёмы - яго выявілі ў рэках Дальдыкан і Амбарка, пішуць экспэрты WWF Russia, дадаючы, што нафтапрадукты будуць рухацца далей па рацэ і дасягнуць возера Пясіна.

Возера размешчанае ў 20 км ад Нарыльску, і цяпер галоўнае - не дапусціць трапляння паліва ў гэты вадаём, заявіў Цыкалаў. Газавыратавальная служба ўсталёўвае ў раёне вусця ракі Амбаркі боны для збору нафтапрадуктаў.

Са слоў Цыкалава, шкода, прычыненая разлівам, можа вылічацца дзясяткамі мільярдаў рублёў. Спецыялізаваная арганізацыя праводзіла агляд і рамонт ёмістасцяў для паліва і выдала адпаведнае заключэнне. «Таму тут пытанні не толькі да кампаніі, якая дапусціла, але і да тых кампаній, якія паводле дамовы абслугоўваюць», - падкрэсліў Цыкалаў.

Супрацоўнікі запалярнага філіяла «Нарнікеля» і НТЭК (дачка «Нарнікеля») вядуць работы для ліквідацыі наступстваў разліву, аднак сабраць на месцы ўдалося толькі 100 тон гаручага, гэта значыць, 0,5% ад аб'ёму разліву. На месца прыбыў атрад марской выратавальнай службы з Мурманска.

Па факце разліву распачатая крымінальная справа, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прэс-службу пракуратуры Краснаярскага краю. У мясцовую ўправу «Распрыроднагляду» накіраванае патрабаванне аб пазапланавай праверцы ў дачыненні да АТ «НТЭК».

«Устаноўленыя дастатковыя звесткі, якія паказваюць на прыкметы злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.254 КК РФ - забруджванне і іншая псута зямлі небяспечнымі хімічнымі рэчывамі (дызельным палівам) пры іх неналежным захоўванні, што пацягнула прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю», - паведамілі ў пракуратуры.

На працу ЦЭЦ узгаранне не паўплывала, бо яна працуе на газе, а дызельнае паліва выкарыстоўваецца як рэзервовая крыніца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках