29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя абяцае кампенсаваць выдаткі турыстам, якія захварэюць на каранавірус

4
Грэцыя абяцае кампенсаваць выдаткі турыстам, якія захварэюць на каранавірус

Раней краіна абвясціла, што адкрывае межы для падарожнікаў.

Грэцыя абяцае кампенсаваць кошт пражывання на карантыне замежным турыстам, якія захварэюць на каранавірус.

Як піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Politico, пра гэта сёння заявіў прадстаўнік урада Сціліёс Петсас.

Урад Грэцыі абяцае кампенсаваць кошт пражывання на карантыне турыстам, якія падчас адпачынку ў краіне гэтым летам захварэюць на каранавірус. Дэталі таго, дзе будуць размешчаны такія турысты і чаго чакаць сваякам ці сябрам, якія падарожнічалі разам з імі, павінны абвясціць найбліжэйшымі днямі.

З сённяшняга дня ў краіне пачынаецца новы этап паслаблення карантыну: дазволілі адкрыцца гатэлям, басейнам, палям для гольфа, масажным і тату-салонам. Усе прадпрыемствы павінны выконваць строгія правілы фізічнай дыстанцыі і гігіены.

Нагадаем, Грэцыя абвясціла, што дазволіць уезд грамадзянам з усіх краін, але частка з іх будзе абавязаная праходзіць тэставанне на каранавірус па прыбыцці і карантын цягам 1-2 тыдняў.

Спачатку краіна планавала з 15 чэрвеня ўпускаць без абавязковага тэставання і карантыну турыстаў з 29 краін, у тым ліку Кітая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках