25 красавiка 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім сёлета будзе лета ў Беларусі

3
Якім сёлета будзе лета ў Беларусі

Меркаванне навукоўцаў і народныя прыкметы.

Цяперашняе лета будзе гарачым або халодным? І беларускія навукоўцы, і спецыяліст у народных прыметах мяркуюць, што спадзявацца на спякотнае лета не варта, хутчэй за ўсё, яно будзе дажджлівым і прахалодным, піша tut.by.

Чэрвень не будзе гарачым

У Белгідрамеце доўгатэрміновыя прагнозы на сезон не складаюць, але кліматычную характарыстыку аднаго летняга месяца ўжо зрабілі. Паводле прагнозаў нашых сіноптыкаў, у чэрвені тэмпература паветра ад першай дэкады да трэцяй будзе павышацца. Сярэдняя месячная тэмпература чакаецца каля кліматычнай нормы, месцамі на 1ºС ніжэй за норму (кліматычная норма +15... 18°С). Гэта значыць чэрвень прагназуецца не спякотны. Месячная колькасць ападкаў прагназуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, месцамі больш, чым звычайна пры кліматычнай норме 63-95 мм.

Расгідрамет зрабіў імаверны прагноз тэмпературы і ападкаў у Расеі на перыяд з красавіка да верасня 2020 года. Раней такія прагнозы апраўдваліся на 69-72%. У прагнозе у тым ліку ёсць звесткі пра надвор'е ў чэрвені - жніўні сёлета.

Паводле гэтага прагнозу, у Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласцях Расеі, якія мяжуюць з Беларуссю, тэмпература ў чэрвені і ліпені будзе каля нормы, у жніўні - вышэй за норму.

Аднак перанесці гэтыя звесткі на тэрыторыю Беларусі можа быць праблематычна. У Расгідрамета раней адзначалі, што гэта метадалагічна няправільна.

Амерыканская медыякампанія AccuWeather, якая падае камерцыйныя паслугі прагназавання надвор'я ва ўсім свеце, таксама дала прагноз на лета. Беларусь на мапе кампаніі пазначаная як рэгіён, дзе можа быць суха і горача, а на частцы тэрыторыі нават магчымая засуха.

Навукоўцы: лета можа быць дажджлівым і прахалодным

Лета, хутчэй за ўсё, не будзе вельмі гарачым. Больш за тое, навукоўцы прагназуюць, што яно можа быць дажджлівым і трохі прахалодным.

Дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, загадчык Цэнтра кліматычных даследаванняў, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Лысенка распавядае, што надвор'е ў Беларусі шмат у чым вызначаецца ўплывам Атлантыкі, а ў натуральных ваганнях тэмпературы Атлантыкі ёсць 60-гадовыя цыклы: 30 гадоў - рост, 30 гадоў - запаволенне. У нас цяпер прыпыняецца рост летніх тэмператур.

- З 60-х гадоў да канца 80-х - у нас было зімовае пацяпленне, з пачатку 90-х пайшло пацяпленне летняе. Летнія тэмпературы пачалі хутка расці. А з 2012 года тып пацяплення зноў памяняўся, і мы бачым, што хутка растуць зімовыя тэмпературы: апошняя зіма была наогул анамальна цёплая, а рост летніх тэмператур практычна прыпыніўся. Гэтае лета не абяцае быць цёплым і, верагодна, будзе дажджлівым. Надвор'е вызначаецца цэнтрамі дзеянні атмасферы ў рэгіёне Атлантыкі - ёсць цэнтр высокага ціску ля Азорскіх выспаў, ёсць цэнтр паніжанага ціску - Ісландскі мінімум. Сёлета, асабліва ўзімку, заходнія вятры дзьмулі практычна праз увесь кантынент - праз усю Еўразію да Ціхага акіяна, таму пераносілася цёплае паветра і была цёплая зіма. І праз гэтага летам да нас з Атлантыкі будуць прыходзіць вільготныя і прахалодныя паветраныя масы. Паводле нашых разлікаў, сярэдняя колькасць ападкаў з траўня па верасень будзе на 10% вышэй за норму, і тэмпература, хутчэй за ўсё, будзе крыху ніжэй за норму. Для ўраджаю вільгаць - гэта добра. Цеплазабеспячэнне тэрыторыі ў нас высокая, а адзін з асноўных фактараў ураджайнасці - вільгаць.

Народныя прыкметы: пакуль спадзявацца на спякотнае лета не варта

Этнолаг і фалькларыст Алена Доўнар-Запольская распавядае, што, мяркуючы з народных прымет, пакуль не варта спадзявацца, што лета будзе гарачым.

- Мяркуючы па тым, што няма актыўнасці ў насякомых: я не бачу ні матылькоў, ні стракоз, - гэта знак таго, што асабліва цешыць сябе няма чаго. Казуркі ўсё вельмі добра адчуваюць.

Якім будзе лета, звычайна вызначаюць па колькасці хрушчоў: чым больш, тым больш гарачым і засушлівым яно будзе. А хрушчоў зараз амаль няма.

Надвор'е летам могуць прадказаць яшчэ два моманты. 3 чэрвеня будзе дзень Алены. І ў гэты дзень на лецішчы можна паліць расаду і паглядзець, ці добра зямля ўбірае вільгаць. Калі добра, то будзе суха, калі дрэнна - дажджы.

7 чэрвеня будзе Тройца. Калі на Тройцу надвор'е будзе добрым, то верылі, што яно будзе такім жа сем тыдняў. Калі на Тройцу пойдзе дождж, то ён будзе ліць гэтыя ж сем тыдняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках