25 красавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы заўважылі змены ў крыві цяжка хворых на COVID-19 пацыентаў

Навукоўцы заўважылі змены ў крыві цяжка хворых на COVID-19 пацыентаў

Канцэнтрацыя некаторых складнікаў крыві павышаецца да нерэальных узроўняў.

Кроў некаторых пацыентаў, заражаных каранавірусам, становіцца больш густой, чым павінна. Гэта заўважылі аўтары невялікага даследавання, якія ўважаюць, што гэта можа растлумачыць з'яўленне крывяных згусткаў у людзей, хворых на COVID-19, піша unian.net.

Даследнікі з Універсітэта Эмары ў Атланце выявілі сувязь паміж каранавірусам і сіндромам гіпервіскознасці. Увогуле, сіндром можа ўзнікаць з цэлага шэрагу прычын, уключаючы павышэнне канцэнтрацыі кампанентаў крывяной плазмы, такіх як чырвоныя і белыя крывяныя цельцы, трамбацыты або бялкі. Ці ж ён можа з'явіцца праз няправільную форму чырвоных крывяных цельцаў.

Паведамленне аб утварэнні тромбаў у хворых на COVID-19 становяцца ўсё больш распаўсюджанымі. Яны часам тычацца нават тых людзей, якія атрымліваюць адмысловыя лекі, каб не дапусціць з'яўленне такіх згусткаў. Аўтары даследавання заўважылі гэтую заканамернасць сярод пацыентаў у сваім універсітэце. Таму наважылі праверыць, чаму гэта адбываецца.

У даследаванні бралі ўдзел 15 цяжка хворых на COVID-19 пацыентаў з аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі Універсітэта Эмары. Усім ім давалі лекі, якія прадухілялі з'яўленне крывяных згусткаў. Але віскознасць плазмы іх крыві ўсё роўна была на 95% вышэй за норму. У чатырох пацыентаў з'явіліся ўскладненні, звязаныя з фармаваннем згусткаў. Між іншым, у іх назіралася лёгачная эмбалія, абмежаванае кровазабеспячэнне ў канечнасцях і згусальнасць крыві праз праблемы з ныркамі. Даследнікі выявілі таксама прыкметную залежнасць паміж віскознай плазмай і ўзроўнем сур'ёзнасці захворвання пацыентаў.

Навукоўцы кажуць, што ў цяжка хворых пацыентаў быў значна павышаны ўзровень фібрынагену. Гэта бялок, які змяшчаецца ў плазме крыві. Гэта паўтарае папярэднія паведамленні пра павышэнне гэтага рэчыва ў хворых COVID-19. Навукоўцы адзначаюць, што неабходна працягнуць даследаванні, каб выявіць, якія менавіта кампаненты крыві могуць выклікаць гіпервіскознасць у заражаных каранавірусам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках