24 красавiка 2024, Серада, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Воршы: Каля пікетаў альтэрнатыўных кандыдатаў стаіць натоўп

3
Актывіст з Воршы: Каля пікетаў альтэрнатыўных кандыдатаў стаіць натоўп
Васіль Бераснёў

Улада сама стварыла гэтую сітуацыю.

Васіль Бераснёў, адзін з лідараў Аршанскай арганізацыі прафзвязу, сябра Рады РЭП, распавёў «Рабочай Салідарнасці», чым жыве прафарганізацыя ва ўмовах эпідэміі каранавіруса і прэзідэнцкай кампаніі, піша praca-by.info.

- Сітуацыя ў нас на Аршаншчыне напружаная, хворых шмат, тры лякарні працуюць як інфекцыйныя, бараньская лякарня поўнасцю пераведзеная на інфекцыю. Інфармацыю ўлады даюць вельмі няпоўную, пра многае людзі дазнаюцца адзін ад аднаго. Шмат хворых не толькі сярод жыхароў, але і сярод медыкаў.

Але сябры нашай арганізацыі пакуль трымаюцца, хворых не маем. Нягледзячы на абставіны, мы сваёй працы не спыняем, хоць захоўваем належныя захады бяспекі. Два разы на тыдзень, як трэба, сустракаемся з людзьмі ў нашай грамадскай прыёмнай. Чальцы прафкама рэгулярна тэлефануюць сябрам прафзвязнай арганізацыі - удакладняюць стан здароўя, падтрымліваюць маральна, каб захоўваўся нармальны настрой.

Мы хадзілі ў суд падтрымаць нашу моладзь, блогераў, якія кармілі галубоў, але нас так і не дапусцілі. Я напісаў вялікую петыцыю, у адказ паведамілі, што гэта праз эпідэмію.

У судах мы перамаглі ў траўні ў дзвюх справах - Таццяны Гарагляд, якую хацелі несправядліва пазбавіць мацярынства, і механізатара сельгаспрадпрыемствы Маяк-Высокае Юрыя Гута, з якога прадпрыемства незаконна спрабавала спагнаць грошы. Зараз вядзем яшчэ адну справа наконт кантракту работніка Аршанскай спецаўтабазы.

Цяпер пачалася выбарчая кампанія, і большасць чальцоў арганізацыі дапамагаюць дэмакратычным кандыдатам.

Відавочна, што ў краіне пайшоў нейкі ўздым. Людзі больш не вераць уладзе. Цэлыя натоўпы стаяць у нас рэгулярна каля пікетаў дэмакратычных кандыдатаў, ставяць свае подпісы, і галоўная думка ў большасці - толькі б не ён, хутчэй бы ён сышоў.

Вядома, паўплывала тут і эканамічная сітуацыя, а асабліва тое, што адбываецца з гэтым каранавірусам. Людзі ўбачылі гэтую бязглуздзіцу ў падыходах да эпідэміі, убачылі, што іх ніхто не абараняе, іх проста кінулі, не было ніякіх сродкаў, і лекары самі часта не ведалі, што рабіць. Усё замоўчвалася. Медыкі «хуткай дапамогі» нават спрабавалі рабіць у нас страйк, таму што іх пакінулі без сродкаў аховы, без даплат.

Такім чынам улада сама стварыла гэтую крытычную сітуацыю. Замест таго, каб людзей падрыхтаваць, зрабіць усё для абароны, рабілі выгляд, што нічога не адбываецца. Вось людзі і не вытрымалі. Я мяркую, перамены набліжаюцца.

Увогуле, мы спакою не даем, працуем. Трэба не страчваць рытм.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках