24 красавiка 2024, Серада, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі ЖКГ у Наваградку збунтаваліся і адмовіліся ставіць подпісы за Лукашэнку

61
Работнікі ЖКГ у Наваградку збунтаваліся і адмовіліся ставіць подпісы за Лукашэнку
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ONLINER.BY

Жыхары горада незадаволеныя палітыкай уладаў.

Супрацоўнікі ЖКГ з Навагрудка пачалі збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку на загад мясцовага выканаўчага камітэта. Але з 600 чалавек, якія працуюць там, толькі 26 падпісалі, а астатнія выступілі супраць Лукашэнкі і катэгарычна адмовіліся падпісацца за яго, паведамляе «Радыё Рацыя».

Кіраўнік ЖКГ Мікалай Бараноўскі быў выкліканы старшынём райвыканкама і папярэджаны, што калі ягоны калектыў не падпішацца за Лукашэнку, кантракт з ім не будзе падоўжаны.

Мікалай Бараноўскі збіраецца найбліжэйшым часам сабраць увесь калектыў ЖКГ і папрасіць сваіх супрацоўнікаў распісацца за Лукашэнку. Але супрацоўнікі ЖКГ не збіраюцца ставіць подпісы за яго. Жыхары Наваградка незадаволеныя палітыкай дзейнага ўрада, а таксама заробкамі, беднасцю ды існай сітуацыяй у краіне.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках