20 красавiка 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску ад каранавірусу памерла 42-гадовая медсястра лякарні хуткай дапамогі

4
У Віцебску ад каранавірусу памерла 42-гадовая медсястра лякарні хуткай дапамогі
ФОТА: REUTERS

Медычка працавала ў хірургічным аддзяленні.

12 чэрвеня ў Віцебску памерла медсястра Віцебскай гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Наталля Анціпава. У яе быў каранавірус. Пра гэта tut.by расказала яе сястра Таццяна.

Наталля Анціпава працавала ў хірургічным аддзяленні.

Жанчына памерла ў пятніцу, 12 чэрвеня. Прычынай смерці ў дакументах, паводле словаў яе сястры Таццяны, значыцца вострая рэспіраторная недастатковасць.

– У яе была вірусная пнеўманія і каранавірус. Яна пайшла на бальнічны 29 траўня, таму што дрэнна адчула сябе яшчэ на працы – напэўна, гэта было 27 траўня. Прыйшла з працы і кажа: нешта мне неяк дрэнна, як пры прастудзе. А ў пятніцу [29 траўня] у яе ўжо была тэмпература да 38 і яна выклікала лекара. Лекар прызначыў супрацьвірусныя прэпараты, антыбіётыкі дома піць, даў бальнічны і сказаў прыйсці ў аўторак на прыём. Лепш не станавілася – і ў сераду Наташы зрабілі тэст на каранавірус і здымак. Там пнеўманія. Адразу далі накіраванне ў «трэстаўскую» лякарню [Віцебская гарадская цэнтральная клінічная лякарня], шпіталізацыя была ў той самы дзень. 4 чэрвеня яе ўжо забралі ў БХМД. Што вынік тэсту станоўчы, мы даведаліся 5 чэрвеня. Наташа была ў рэанімацыі на ШВЛ, а ўчора памерла.

Наталлі Анціпава было 42 гады. Паводле словаў сястры, яна жыла разам з ёй і мамай і працавала медсястрой блізу 15 гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках