19 красавiка 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID у Карэліцкім раёне: У адным з сельсаветаў захварэў кожны пяты

1
COVID у Карэліцкім раёне: У адным з сельсаветаў захварэў кожны пяты

У шпіталі ад людзей хаваюць вынікі аналізаў.

Успышка каранавірусу ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласці. Толькі на тэрыторыі аднаго сельсавета – больш за 80 чалавек на бальнічных, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«У Карэліцкім раёне масавыя заражэнні людзей каранавірусам, – піша чытач канала. – Толькі ў Ярэміцкім сельсавеце больш за 80 чалавек знаходзяцца на бальнічных, а ўсіх жыхароў там блізу 460 чалавек. Кантакты першага ўзроўню перасоўваюцца па вёсцы без масак. Людзі са станоўчым вынікам ходзяць на пошту і ў краму без сродкаў абароны. Ніхто іх не правярае.

У лякарні ў Карэлічах аналіз на «ковід» бяруць, але вынікі даведацца немагчыма, нічога не кажуць, кантакты не вызначаюць».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках