20 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Віцебскай вобласці няма горшай сітуацыі з COVID, чым у Браславе»

1
«У Віцебскай вобласці няма горшай сітуацыі з COVID, чым у Браславе»

Што адбываецца ў горадзе, дзе ўвялі абавязковы маскавы рэжым.

«На днях у Браслаў прыязджаў міністр Каранік, – расказаў тэлеграм-каналу “Баста!” жыхар райцэнтра. – Паведаміў, што цяпер у Віцебскай вобласці няма горшай сітуацыі, чым у Браславе і Глыбокім. Докшыцы, Паставы, Шуміліна ўжо “адпачываюць” на нашым фоне.

Месцаў у лякарні няма. З учорашняга дня ў Браславе ўвялі карантын. Абавязковы маскавы рэжым, сацыяльная дыстанцыя, уваходзіць у гандлёвыя шапікі й падобныя месцы можна толькі аднаму. Аднак называецца гэта “ўзмацненнем захадаў”. У крамах аб'явы, што без масак не абслужаць, а паколькі падрабязнай інфармацыі няма і ўсё хаваюць, то людзі абураюцца – навошта?

Адна з школаў у Браславе цалкам зачыненая на карантын была яшчэ два тыдні таму. Ні апошняга званка, ні выпускнога ў ёй не было. З чутак, у школьнікаў і настаўнікаў узялі 200 мазкоў. І гэта ў горадзе з насельніцтвам 9 тысячаў чалавек.

Інфекаваныя былі сярод супрацоўнікаў мясцовага “Еўраопта”, у доме састарэлых. Шмат хто захварэў у вёсцы Урбаны, дзе знаходзіцца мяжа, праз якую едуць неправераныя дальнабойнікі.

Самае страшнае, што поўным ходам ідзе падрыхтоўка да фестывалю Viva Браслаў. Многія абураюцца, але моладзі пляваць, і яна чакае фестываль, не задумваючыся, чаму ўсё ж такі ўсе разумныя людзі падобныя мерапрыемствы скасавалі? Куды глядзяць арганізатары, акрамя сваіх гаманцоў, таксама незразумела. Ніякай адказнасці».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках