19 красавiка 2024, Пятніца, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пухавіцкім раёне адбылося надзвычайнае здарэнне

У Пухавіцкім раёне адбылося надзвычайнае здарэнне

Трагедыя здарылася з сям'ёй з Менска.

Шлюбная пара загінула на вадзе ў Пухавіцкім раёне. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Следчы камітэт.

Удзень 13 чэрвеня сям'я з Менска адпачывала на беразе вадаёма ў вёсцы Вузлянах Пухавіцкага раёна.

Бацька з маленькім сынам паплылі карміць лебедзяў. У нейкі момант 61-гадоваму мужчыну стала блага, і ён пайшоў пад ваду. На дапамогу ў ваду кінулася ягоная 37-гадовая жонка. Яна дапамагла сыну наблізіцца да берага, а потым сама стала тануць.

Без прыкмет жыцця з вады яе дасталі відавочцы, якія прыбеглі на дапамогу хлопчыку. У часе пошукавых дзеянняў цела мужчыны з вады дасталі супрацоўнікі выратавальнай службы.

Следчыя з экспертамі працуюць на месцы здарэння, апытваюцца відавочцы, прызначаныя экспертызы. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках