23 красавiка 2024, aўторак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія рыбакі б'юць трывогу: на Нёмане масавы мор рыбы

11
Гарадзенскія рыбакі б'юць трывогу: на Нёмане масавы мор рыбы

Людзі кажуць, што бачылі нейкую алеістую плёнку на вадзе.

Гарадзенскія рыбакі б'юць трывогу - на Нёмане масавы мор рыбы. Два дні ў супольнасці «Вконтакте» гарадзенскіх аматараў рыбалкі «Рыбалка ў Гародні» з'яўляюцца фатаграфіі мёртвай рыбы. Гарадзенцы ўжо паведамілі пра здарэнне ў Гародзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, піша tut.by.

Удзельнікі супольнасці пішуць, што мёртвую рыбу бачылі ў цэнтры горада, каля Каложскай царквы і пляжу на вуліцы Паповіча, а таксама каля плаціны ГЭС: уверх чэравам плавалі вылікія судакі, чырванакніжныя вусачы, плоткі і акуні. У супольнасці нават выклалі відэа, на якім бачны мёртвы бабёр.

Гарадзенскія рыбакі кажуць, што бачылі нейкую алеістую плёнку на вадзе, а таксама адчувалі непрыемны пах, які ідзе ад ракі.

Аднак, што дакладна адбылося на рацэ - павінны высветліць спецыялісты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках