29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятрас Аўштравічус: Санкцыі ЕЗ могуць стрымаць Лукашэнку

10
Пятрас Аўштравічус: Санкцыі ЕЗ могуць стрымаць Лукашэнку
ПЯТРАС АЎШТРАВІЧУС
ФОТА: DELFI

Калі запаліцца «чырвонае святло» для рэжыму?

Пра гэта ў інтэрв'ю Cайт Charter97.org расказаў еўрадэпутат ад Літвы, сталы дакладчык Еўрапейскага парламента аб Беларусі Пятрас Аўштравічус.

- Спадар Аўштравічус, наколькі пільна назірае Еўрапарламент за выбарчай кампаніяй, што праходзіць у Беларусі, і якія ўжо можна зрабіць высновы?

- Павінен сказаць, што на сённяшні момант ёсць дастатковая цікавасць сярод еўрапарламентарыяў да сітуацыі ў Беларусі. Мы не толькі сочым за выбарчай кампаніяй, але і ацэньваем тое, што адбываецца ў краіне. Некаторыя еўрапейскія інстытуцыі кажуць пра перспектывы развіцця стасункаў з Беларуссю, але для гэтага мы павінны ацэньваць, ці выконваюцца базавыя правы чалавека ў гэтай краіне.

Я адчуваю, што цікавасць да вашай краіны існуе, ёсць актыўная група людзей, якая назірае і добра разбіраецца ў сітуацыі ў Беларусі. Таму браку цікавасці да Беларусі на сёння няма.

- Вы звярнуліся да віцэ-старшыні Еўрапейскай камісіі, вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля з просьбай адрэагаваць на падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, і прапанавалі ўвесці санкцыі супраць беларускіх уладаў. Чаму вы ініцыявалі такую пастанову?

- Скажу шчыра, за апошні месяц падзеі ў Беларусі паказваюць, што рэжым Лукашэнкі нават не думае пра нейкую нармалізацыі стасункаў з апазіцыяй, захаванні нармальных працэдур вылучэння кандыдатаў, я ўжо не кажу пра пераслед гэтых людзей і так званыя асабістыя характарыстыкі, якія ён ім раздае, і якія з'яўляюцца зневажаннем чалавечай годнасці.

У мяне ёсць прадчуванне, што гэта толькі пачатак і можна чакаць яшчэ большага ціску на апазіцыйных актывістаў і лідараў. Таму я мяркую, што мой зварот - не заўчасны. Мы прапанавалі пачаць абмеркаванне магчымасці ўвядзення санкцый. Думаю, што гэта было б добрым інструментам стрымлівання непатрэбных і рэпрэсіўных дзеянняў з боку Лукашэнкі. Таму я вельмі спадзяюся, што гэта было пачута і ўспрынята даволі сур'ёзна.

Мы будзем назіраць за працэсам і магу сказаць, што гэта не апошні наш ліст. Як я ўжо казаў, назіранне за сітуацыяй у Беларусі актывізавалася.

- ЕЗ заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць блогера Сяргея Ціханоўскага, але замест гэтага мы бачым ціск на іншага патэнцыйнага кандыдата - Віктара Бабарыку. Ці адрэагуе Брусэль?

- Сітуацыя, якая складваецца, і служыць падставай для абмеркавання папераджальных санкцый. Я бачу ў дзеяннях рэжыму Лукашэнкі сістэматычнасць і актывізацыю. Таму я падзяляю вашае меркаванне пра тое, што рэпрэсіі могуць распаўсюдзіцца і на Бабарыка. У Лукашэнкі сёння няма перавагі, ён не адчувае ўпэўненасці ў сваёй перамозе з лікам «6:0», таму ціск будзе ўзмацняцца і гэта трэба разумець. Еўрапейскія палітыкі, якія не будуць рэагаваць на нашы папярэджанні, толькі спрыяюць развіццю такога сцэнару ў Беларусі і здзяйснення там, можна сказаць, палітычных злачынстваў.

Таму будзем спадзявацца, што Еўразвяз не праспіць і яму не давядзецца рэагаваць постфактум, што ён не будзе казаць, што «вось так атрымалася, але будзем прытрымлівацца «realpolitik» і выходзіць на супрацоўніцтва з Лукашэнкам». Па-мойму, гэта было б канчатковай стратай твару Еўразвязу ў Беларусі.

Мяркую, што беларускае грамадства і так даволі талерантна ставіцца да дзеянняў еўрапейскіх палітыкаў у пэўныя моманты. Таму я спадзяюся, што ўсе кіраўнікі, да якіх мы звярталіся, зразумеюць усю сур'ёзнасць сітуацыі.

- Сёння актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і іншыя лідары апазіцыі знаходзяцца ў турме. У той жа час Мінінфарм заявіў аб жаданні поўнага кантролю над СМІ. Ці можна казаць, што выбарчая кампанія праходзіць з вялікімі парушэннямі і ёсць падстава ўважаць будучыя выбары за нелегітымныя?

- Па-мойму, можна казаць ужо пра сотні парушэнняў падчас гэтай выбарчай кампаніі, і маўчанне з боку Еўразвязу можа стаць «зялёным святлом» для далейшага ўзмацнення ціску з боку беларускіх уладаў.

- Ці ёсць у Еўразвязу «чырвоныя лініі», пасля якіх ідзе жорсткая рэакцыя на дзеянні рэжыму Лукашэнкі?

- Назіраючы за сітуацыяй магу сказаць, што «чырвонае святло» можа запаліцца бліжэй да самой даты 9 жніўня. Я назіраю за дзеяннямі Еўразвязу і крытычна стаўлюся да яго гультайства і маўчання, у гэтай выбарчай кампаніі, аднак чакаць сур'ёзнай рэакцыі, на маю думку, варта падчас парушэнняў на саміх так званых выбарах. Cамападман і палітычная наіўнасць Еўразвязу грае на руку Лукашэнку.

- Ці можна зрабіць так, каб «чырвонае святло» для Лукашэнкі запаліўся яшчэ да 9 жніўня?

- Я бачу некалькі магчымасцяў. Мы застаёмся ў кантакце з прадстаўнікамі апазіцыі, якія распавядаюць нам пра сітуацыю ў Беларусі ўжо шмат гадоў. Аднак хацелася б, каб быў чутны голас грамадскіх арганізацый, асабліва рэгіянальнага ўзроўню. Таму сёння ўсё залежыць ад беларусаў і гучнага голасу грамадства.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках