20 красавiка 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заслугоўваюць захаплення людзі, якія далей збіраюць подпісы за Ціханоўскую і Бабарыку

19
Заслугоўваюць захаплення людзі, якія далей збіраюць подпісы за Ціханоўскую і Бабарыку
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Наша агульная мара збудзецца.

Лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў пракаментаваў сайту Charter97.org ход прэзідэнцкай кампаніі ў краіне і выступіў са зваротам:

- Нелегітымнымі Лукашэнка з усіх сіл чапляецца за сваё крэсла з рэзідэнцыямі, прадаўжае сыпаць пагрозамі і абражаць грамадзян нашай краіны.

Ад усіх нас, ад таго, як мы дамо адпор нахабнай уладзе, залежыць сёння будучыня Беларусі, без перабольшання.

Рэвалюцыя подпісаў адбылася і пераканаўча паказала, што рэйтынг Лукашэнкі знаходзіцца ў межах статыстычнай хібнасці і ўжо падае ніжэй за славутыя 3%.

Убачыўшы па ўсёй краіне пантофлі, Лукашэнка не даў рады нервоваму разладу і дзеля ўтрымання ўлады аддаў загад змагацца з народам з дапамогай правакацый.

Асноўныя ўдары прыпалі па камандам Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, па іх саміх ды іх актывістах.

Сяргея Ціханоўскага, які ўскалыхнуў пратэстную Беларусь, нахабна і незаконна пазбавілі права балатавацца і кінулі ў турму, а затым і ў карцэр. Садзяць яго прыхільнікаў, ціснуць на ягоную жонку Святлану Ціханоўскую, чальцоў яе ініцыятыўнай групы.

Распачатая гнюсная кампанія супраць Віктара Бабарыкі, узялі ў закладнікі ягоных сяброў і калег.

У гэтай сітуацыі двум лідарам супраціву незаконнай улады патрэбная нашая падтрымка, наша салідарнасць з імі незалежна ад нашых палітычных пераваг.

Лукашэнка сваім неадэкватнымі паводзінамі толькі раззлаваў грамадзян Беларусі. Адказам яму была яшчэ большая актывізацыя грамадзян.

Заслугоўвае захаплення тое, як смела людзі працягваюць ставіць подпісы пад лозунгам "акрамя аднаго".

Заслугоўваюць захаплення тыя людзі, хто працягвае збіраць подпісы за Ціханоўскую і Бабарыку, супрацьпастаўляючы сваю спакойную працу шалёнай уладзе.

Мы заўсёды былі моцныя сваёй салідарнасцю.

У 2010 годзе наша салідарнасць ратавала жыццё людзей, кінутых за краты.

У гэтым годзе наша салідарнасць ратуе жыццё падчас пандэміі, нягледзячы на подлыя дзеянні Лукашэнкі, які імкнецца заразіць як мага больш людзей.

Зараз наша салідарнасць патрэбная, каб абараніць і нас саміх, і нашу краіну, каб абараніць лідараў працэсу змены ўлады.

Ужо сёння цалкам відавочна, што і супраць Сяргея Ціханоўскага, і супраць Віктара Бабарыкі справы фабрыкуюцца. І ўжо сёння можна сказаць, што яны незаконныя.

Сяргей Ціханоўскі і Віктар Бабарыка зрабілі вельмі шмат для таго, каб Беларусь стала свабоднай. Падтрымаем іх, будзем салідарнымі - і наша агульная мара збудзецца.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках