29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Няпомняшчых: Беларусам патрэбная Плошча, як у Арменіі

27
Уладзімір Няпомняшчых: Беларусам патрэбная Плошча, як у Арменіі

Лукашэнка павінен зняць сваю кандыдатуру і сысці ў адстаўку.

"Кандыдат пратэсту" Уладзімір Няпомняшчых у інтэрв'ю "Еўрарадыё" заявіў, што рэвалюцыя - гэта прагрэс, рух наперад. А не штосьці дрэннае, як нас хочуць пераканаць.

"Плошча" - як у Арменіі

- Я, як кандыдат пратэсту, стаю ў пікетах і заклікаю людзей: калі Лукашэнка не здыме сваю кандыдатуру, а Ярмошына не сыдзе ў адстаўку - байкатаваць "выбары", не хадзіць. Тым больш цяпер ёсць уважлівая прычына - каранавірус. А калі "выбары" пройдуць і народ зразумее, што гэта сфальсіфікавана, трэба ісці на "Плошчу". Калі нас шмат выйдзе - я больш чым упэўнены, што міліцыя стане на бок народа. Далёка не трэба хадзіць: Арменія - жывы прыклад. Людзі выйшлі, пастаялі тыдзень - улада змянілася без адзінага стрэлу і без адзінай кроплі крыві.

Людзі капаюць бульбу рыдлёўкамі - гэта маразм

- Сілавікі ж таксама з народа. У іх што, жонкі знаходзяцца ў добрых умовах, дзеці? У іх таксама дзеці думаюць, куды з’ехаць далей - у Польшчу тую ж, краіны Балтыі, дзе лепшае жыццё. Што мы, не разумеем ці што, у што Аляксандр Рыгоравіч за 26 гадоў ператварыў квітнеючую краіну? Я не згушчаю фарбы - сярод рэспублік былога СССР Беларусь была на вышыні: і патэнцыял, і тэхналогіі. А што цяпер? Захаваў на заводах такарныя станкі з 90-х, дзе рукамі трэба гайкі круціць. Бульбу людзі капаюць рыдлёўкамі! Гэта маразм.

Трэнерам у хакеі

- Пасля "Плошчы" знойдуцца актывісты, пісьменныя людзі: той жа Статкевіч, Ціханоўскі. Знойдзем, каго паставіць кіраваць краінай. Галоўнае, каб Лукашэнка сышоў у адстаўку. Прапаную прызначыць яго трэнерам зборнай у хакеі - я не крыважэрны. А то кажуць, што Няпомняшчых тут крыві хоча. Я крыві не хачу.

Нідзе не знайсці праўды

- Я не багаты, не бедны - я нармальны. Мог бы сядзець, прашу прабачэння, калупацца ў носе, і ні на што не звяртаць увагі. Але я не магу, калі мае суседзі жывуць дрэнна. Таму раблю тое, што ў маіх сілах. Мне не сорамна дзецям глядзець у вочы, унукам і суседзям. Так, я пакутую, ды мне і пальцы ламалі, і шыю выварочвалі, і нідзе праўды не знайсці. Як можна жыць у краіне, дзе не знайсці праўды?

- Мяне многія абвінавачваюць, што я занадта стары [Уладзімір Няпомняшчых нарадзіўся ў 1952 годзе. - заўв.]. Але калі б я ў гэтым узросце трапіў "туды", я б пры ўсім маім жаданні не сядзеў бы 26 гадоў. Ад сілы пасядзеў бы год і пайшоў. Але за гэты год я б скасаваў усе дэкрэты і ўказы, якія робяць беларускі народ рабамі, вярнуў бы Канстытуцыю 1994 года і дапрацаваў бы яе ў адпаведнасці з цяперашнім часам, разагнаў бы цяперашні парламент, адкрыў бы архівы, скасаваў бы пасаду прэзідэнта. АМАП, які збівае людзей, КДБ, якое накіроўвае на гэта, прызнаў бы злачыннымі арганізацыямі. А работнікаў судоў, пракуратур - удзельнікамі злачынных арганізацый, і ў дачыненні да іх правёў бы люстрацыю. Усе чыноўнікі, аднойчы схлусіўшы, павінны былі б сысці ў адстаўку.

Рэвалюцыя - гэта добрае слова

- Я ні разу не сказаў, што хачу праліць кроў. Калі хто і пралье кроў - то гэта Лукашэнка. А рэвалюцыя - гэта добрае слова. Гэта прагрэс, рух наперад. А нам чаўпуць, што гэта дрэнна.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках