«Нас - мільёны, ён - адзін»
3- 17.06.2020, 14:47
- 36,489
У Беларусі склалася ўнікальная сітуацыя.
Сябры, цяпер у Беларусі ўнікальная сітуацыя. Дзясяткі тысяч людзей на пікетах, чэргі ахвочых паставіць подпіс за перамены, атмасфэра вольнасці на вуліцах і плошчах. Упершыню за шмат гадоў у нас з'явіўся рэальны шанец адправіць «Сашу тры адсоткі» ў адстаўку. Мы верым і ведаем, што гэта магчыма, піша тэлеграм-канал «Баста!».
Вельмі важна ў такой сітуацыі хутка атрымліваць інфармацыю і распаўсюджваць яе. Падпісвайцеся на незалежныя тэлеграм-каналы і змяшчайце нашы навіны на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Пішыце нам пра тое, што адбываецца ў вашых гарадах. Прыходзьце на перадвыбарчыя пікеты, знаёмцеся адзін з адным, самаарганізоўвайцеся. Змагайцеся за нашых лідэраў, за тых, каго спалоханы дыктатар кідае за краты. Нас - мільёны, ён - адзін.
Давайце ўжо разбурым гэтую турму!
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..