19 красавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будуць здымаць біяграфічны фільм пра Мулявіна

6
У Беларусі будуць здымаць біяграфічны фільм пра Мулявіна

Фільм будзе складацца з васьмі серый.

Прыватная студыя «Першая кінавідэакампанія» перамагла ў тэндары на здымкі біяграфічнага фільма пра Уладзіміра Мулявіна – лідара легендарнага ансамбля «Песняры». Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце goszakupki.by, піша tut.by.

Бюджэт праекта складзе 4,9 млн беларускіх рублёў, з іх 2 млн дасць дзяржава. Фільм павінен складацца з 8 серый не менш за 44 хвіліны кожная.

«Першая кінавідэакампанія» з'яўляецца стваральнікам фільмаў «Сляды апосталаў» і «Упыр».

Як паведаміў генпрадзюсар студыі Віктар Лабковіч тэлеграм-каналу «Святы Белавуд», акторскі склад яшчэ не зацверджаны, кастынг яшчэ не праводзілі. Хто выканае ролю Мулявіна, пакуль не ясна.

Мяркуецца, што значная частка здымкаў (80–90%) пройдзе ў Беларусі. Тэрмін вытворчасці – 15 месяцаў. Сюжэт будучай карціны будзе нелінейным і ахопіць дзяцінства, сталасць, першыя крокі ў музыцы і здабыццё папулярнасці музыкам.

Паводле інфармацыі Лабковіча, у набыцці праекта ўжо зацікаўлены «Першы канал», а таксама расейскія онлайн-кінатэатры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках