14 лiпеня 2020, aўторак, 1:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саша тры адсоткі пацвярджае сваю новую мянушку»

24
«Саша тры адсоткі пацвярджае сваю новую мянушку»
ФОТА: ВІКТАР ТАЛОЧКА/ТАСС

У сумленнай барацьбе яго чакалі б крах і ганебнае фіяска.

«Да нас працягваюць паступаць лісты пра тое, што прымусоўка ў зборы подпісаў за таракана ў росквіце», - піша тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».

«Такім чынам Саша тры адсоткі толькі пацвярджае сваю новую мянушку, бо ў сумленнай барацьбе яго чакалі б палітычны крах і ганебнае фіяска.

Тэкст ліста:

- Я жыву ў цэнтры Менска, хаджу ў медінстытут.

20 траўня выкладчыца сказала сфатаграфаваць пашпарт, выслаць ім на пошту і чакаць далейшых указанняў. 20-га я з'язджала да мамы, таму не магла перадаць фатаграфію выкладчыку асабіста (хацела спытаць навошта пашпарт і дамовіцца аб аўтамаце за фізічную культуру)

21 траўня я прыйшла ва ўніверсітэт, сустрэлася з выкладчыкам, дамовіцца пра аўтамат па фізкультуры і тут пачалося самае цікавае. Яна выхапіла фатаграфію, засунула яе ў кішэню штаноў і сказала вымятацца. Я паспрабавала вярнуць фатаграфію, але яна адмаўлялася аддаць і ў рэшце сышла ва ўніверсітэт. Я пайшла следам, але не за ёй, а ў дэканат. Дэкан перапісвала звесткі пашпартоў і нешта напявала. Я спытала, дзе я магу забраць копію пашпарта, на што яна адказала: нідзе».