19 красавiка 2024, Пятніца, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нядаўнім эпіцэнтры каранавіруса ў ЕЗ за дзень ніхто не памёр

5
У нядаўнім эпіцэнтры каранавіруса ў ЕЗ за дзень ніхто не памёр
ФОТА: GETTY IMAGES

Жорсткія карантынныя захады далі вынік.

Дзве еўрапейскія краіны, якія яшчэ зусім нядаўна былі эпіцэнтрам пандэміі каранавіруса, дэманструюць нядрэнныя вынікі пасля змякчэння некаторых карантынных захадаў.

У Гішпаніі, якая знаходзіцца на чацвёртым месцы паводле распаўсюджвання COVID-19 у свеце, упершыню з пачатку ўспышкі за дзень ніхто не памёр, паведамляе Sky News. Начальнік службы неадкладнай медыцынскай дапамогі ў краіне Фернанда Сайман назваў звесткі «вельмі, вельмі абнадзейлівымі». Першыя два смяротныя выпадкі ў Гішпаніі зафіксавалі 3 сакавіка, ужо 2 красавіка было 950 смерцяў за дзень. Краіна працягвае змякчаць карантынныя захады і рыхтавацца пусціць замежных турыстаў праз месяц. У Гішпаніі амаль 240 тысяч выпадкаў каранавіруса, памерла 27 127 чалавек.

На пятым месцы ў свеце паводле распаўсюджвання інфекцыі знаходзіцца Італія (233 тысячы інфікаваных і 33 475 памерлых). Тут зафіксавалі мінімальную колькасць заражэнняў за дзень з 26 лютага - 178, піша ТАСС. За дзень у краіне памерлі 60 чалавек.

Усяго ў свеце, са звестак на 2 чэрвеня, каранавірусам заражаныя 6,6 млн чалавек, памерлі 374 тысячы чалавек, ачунялі за 2,6 млн пацыентаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках