18 красавiка 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэс-лэдзі запатрабавала ад ЦВК вынесці два папярэджанні Лукашэнку

79
Бізнэс-лэдзі запатрабавала ад ЦВК вынесці два папярэджанні Лукашэнку
ФОТА СА СТАРОНКІ Ў ФЭЙСБУКУ КСЕНІІ ФЁДАРАВАЙ

Дыктатар абразіў беларускіх жанчын.

Мянчанка Ксенія Фёдарава паглядзела сюжэт з выступам Лукашэнкі на МТЗ і звярнулася ў Цэнтрвыбаркам. Яна просіць вынесці кіраўніку два папярэджанні: адно за заўчасны пачатак агітацыйнай кампаніі і другое - за дыскрымінацыйныя і супярэчлівыя заканадаўству выказванні аб правах жанчын-прэтэндэнтак у кандыдаты ў прэзідэнты. Таксама бізнэс-лэдзі просіць перадаць упаўнаважаным органам інфармацыю пра звесткі публічных выказванняў для іх прававой ацэнкі, паведамляе gazetaby.com.

Ксенія Фёдарава мяркуе, што выказванні Лукашэнкі абражаюць памяць нашых продкаў і жанчын, якія ўздымалі гэтую краіну. Яна згадвае сваіх бабуль:

«У маім дзяцінстве ў вёсках, куды мяне часта адвозілі на лета, жылі практычна адны старыя жанчыны, старыя мужчыны не дажывалі або іх было вельмі мала.

І я бачыла, якое жанчыны вялі неверагодна цяжкае жыццё, і на іх плечы клаўся такі груз, які мала ў якіх краінах жанчыны атрымлівалі, мне ва ўсякім выпадку так думаецца.

Яны пасля вайны ўздымалі калгасы, у прамым сэнсе - на іх аралі, гадавалі дзяцей, вялі сваю гаспадарку і працавалі за працадні практычна да 60-х гадоў 20 стагоддзя.

Гісторыя выжывання ў маёй сям'і жанчын - гэта выжыванне жанчыны без мужчыны, улічваючы колькасць войнаў, калектывізацыі і пасадак у турмы. І большую частку «мужчынскай работы» выконвалі менавіта жанчыны. Дык вось, бабулі мае былі неверагодна магутныя. Маглі за сябе пастаяць і за дзяцей таксама. Я заўсёды адчувала іх велізарную матчыну ахоўную сілу, хоць асабліва ласкавымі і далікатнымі назваць іх было нельга.

Выгадавалі адна пецярых, другая - чацвярых дзяцей пасля вайны. Іх паважалі і трохі нават пабойваліся старшыні калгасаў, і нават у тыя страшныя часы нікому і ў галаву не прыйшло б сказаць, што жанчына знаходзіцца не ў роўных правах з мужчынамі».

З меркавання Ксеніі Фёдаравай, заявы кіраўніка дзяржавы зневажаюць гонар і годнасць усіх сучасных дзяўчат, жанчын і кабет.

- Упэўнена, што неабходныя прэзідэнту якасці ўласцівыя як мужчынскаму, так і жаночага полу, і гендарныя прынцыпы ніяк не могуць уплываць на тое, хто стаіць на чале краіны. З пункту гледжання магчымасці кіравання і адказнасці за краіну і за людзей, патрабаванні не могуць адрознівацца паводле гендарных прынцыпаў. Хай кандыдатам будзе мужчына, хай будзе жанчына. Галоўнае, каб гэтыя людзі былі кваліфікаванымі.

У звароце на адрас Цэнтрвыбаркама бізнэс-лэдзі адзначае, што публічная заява Лукашэнкі ўтрымлівае недакладныя звесткі аб канстытуцыйных асновах дзяржавы. Акрамя таго, яна звяртае ўвагу ЦВК на тое, што Лукашэнка публічна зніжае статус і палітычную вагу жанчын, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі.

Нагадаем, што раней Віктар Бабарыка запатрабаваў ад ЦВК забараніць Лукашэнку ўдзельнічаць у выбарах. Прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі экс-старшыня «Белгазпрамбанка» падаў у ЦВК зварот пра факты парушэння заканадаўства падчас выбарчай кампаніі. Да іх ён аднёс прымус падпісвацца за Лукашэнку на працы, абразы прэтэндэнтаў у кандыдаты з боку прэзідэнта ды іншыя супрацьпраўныя дзеянні.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках