19 красавiка 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Раніцай казалі, што аналізы выдатныя, а ўвечары яе не стала»

14
«Раніцай казалі, што аналізы выдатныя, а ўвечары яе не стала»

У Глускім раёне ад каранавіруса памерла мама-выхавальніца сямейнага дзіцячага дома.

Тамару Савіных і ейнага мужа Альфрэда ведаюць не толькі ў Глуску, але і ва ўсёй краіне. Больш за 15 год пара выхоўвае прыёмных дзяцей у аграгарадку Заеліца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу. У 2018-м Тамара Іванаўна стала жанчынай года Беларусі. Учора а дзясятай вечара Тамара Іванаўна памерла. Са слоў дачкі, у яе быў дадатны аналіз на каранавірус. COVID-19 пацвердзіўся таксама ў Альфрэда Фёдаравіча і ў адной з дачок. Астатніх дзяцей, са слоў дачкі, ніхто не тэставаў, піша onliner.by.

Тамары Іванаўне было 54 гады. У мінулы панядзелак яна адчула сябе дрэнна.

- Яна падумала, што застыла, - расказвае Алена. - У сераду мы яе прымусілі з'ездзіць на здымак у Глуск. Намагалі на тым, каб выклікаць хуткую, таму што пабаяліся пускаць яе за стырно. «Хуткая» яе шпіталізавала, зрабілі здымак, але расшыфравалі толькі на наступны дзень, у чацвер. Вось такая «вялікая» лякарня.

Дачка кажа, што ў чацвер Тамары Іванаўне стала горш. Жанчыну паклалі ў рэанімацыю.

- Яе падключылі да «вільготнага кіслароду», - распавядае Алена. - Я стэлефаноўвалася з лекарамі неаднаразова. Яны казалі, што ўсё добра, аналізы ў яе добрыя. Апошні раз мама тэлефанавала з рэанімацыі ў суботу, яна цяжка дыхала. Сатурацыя ёй вымяралі, у яе было 83% на той момант. У нядзелю я набрала лекарам ужо сама. Мяне запэўнілі, што з ёй усё добра, усё ў норме. Сатурацыя 99%, аналізы выдатныя. Казалі, што думаюць пра яе перавод у аддзяленне. А дзесяць вечара яна памерла... Нам сказалі, што тэст у мамы адмоўны. Але высветлілася, што ў аддзел адукацыі прыйшоў станоўчы вынік...

Да гэтага ў чацвер Алена лаялася з загадчыцай Глускай паліклінікай. Кажа, вельмі моцна і на падвышаных тонах.

- Тэст на каранавірус узялі толькі ў таты (яму 67 гадоў) і ў старэйшай выхаванкі, таму што яны дрэнна сябе адчувалі. У пятніцу з раніцы прыйшлі дадатныя вынікі, - тлумачыць Алена. - У пятніцу з раніцы з імі нічога не рабілі. Ні санапрацоўкі, нічога. Ні ў каго з астатніх дзяцей аналіз не ўзялі. Дзеці таксама ўсе дрэнна сябе адчуваюць. Пасля таго, як я пачала крычаць, дзяцей усё ж пачалі вывозіць з дому ў лякарню ў Глуск. Я намагала, каб іх у шпіталь забралі. Тату і сястру я запісала на КТ у Бабруйск на панядзелак на 8-м раніцы, бо КТ у Глуску няма. Але «хуткая» адмовілася везці тату з Глуска ў Бабруйск. Але ў выніку пасля скандалу яны адвезлі. Тамаграфія паказала двухбаковую полісегментарную пнеўманію.

- І іх цяпер вязуць назад у Глуск. Я не магу іх адбіць! - рыдае Алена па тэлефоне і паралельна камусьці крычыць: - Мы не паедзем у Глуск, у мяне там мама памерла, вы хочаце, каб і бацька памёр! Мы тэлефанавалі на гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя, туды не датэлефанавацца! Дапамажыце ж нам вылечыць бацьку і дзяцей!

Аператыўны каментар у Міністэрстве аховы здароўя з гэтай нагоды журналісты атрымаць не змаглі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках