24 красавiка 2024, Серада, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чашніках ад каранавірусу памерла былая настаўніца

1
У Чашніках ад каранавірусу памерла былая настаўніца

Жанчына была на ШВЛ, але лекары не змаглі яе выратаваць.

Ніне Генадзеўне Сабалеўскай было 54 гады. Раней жанчына працавала настаўніцай у школе №1 у Чашніках. Апошнія два гады была на пенсіі.

У бальніцу Сабалеўскую забралі з пнеўманіяй. Зрабілі тэст на каранавірус — ён быў станоўчы, піша “Наша ніва”.

Пазней жанчынцу перавялі на апарат ШВЛ, але выратаваць не змаглі.

29 мая Ніна Генадзьеўна памерла. Пахаванне прайшло 1 чэрвеня.

У той жа школе сёння працуе настаўніцай і дачка Сабалеўскай. Яе таксама праверылі на «карону». Па словах дырэктаркі школы, настаўніцы рабілі тэст тры разы, ён быў адмоўны. Сёння ў школе захварэлых няма, запэўніла дырэктарка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках